-марозіва - 1 брыкет
-печыва бісквітнае - 10 штук
-сіроп вішнёвы ці малінавы - 1/2 шклянкі
Марозіва падзелім у вазачкі ці кубкі. Палову нормы печыва нарэжам кубікамі, паскладаем вакол марозіва і пальём зверху сіропам. Астатняе печыва разрэжам уздоўж напалову і ўторкнем абапал шарыка марозіва ў выглядзе вушак.
|