З буханкі чорнага хлеба рыхтавалі грэнкі, смажылі іх у духоўцы на рашотцы. Затым улівалі ў рондаль каля 1 л вады, кіпяцілі, клалі туды 1 г. лыжку здробненага кмена, грэнкі і давалі настаяцца. Затым ваду злівалі ў іншы рондаль, дадавалі 600 г цукру і кіпяцілі. Атрыманы сіроп здымалі з агню, клалі цёртую цэдру і сок чатырох цытрын. Калі сумесь астывала, пералівалі ў марожаніцу. Пасля таго як марозіва пачынала цвярдзець, у яго ўлівалі 1,5 л ўзбітых слівак. (Марозіва 19 стагоддзя).
|