на 10 порцый
-грэцкія арэхі -- 400 г;
-міндальныя арэхі -- 100 г;
-цукар -- 300 г;
-яйкі -- 8 шт;
-сліўкі -- 0,9 л;
-ваніль -- 30 г.
Ачысціць і дробна растаўчы грэцкія і міндальныя арэхі. Узбіць 8 яечных жаўткоў з цукрам. Закіпяціць 4,5 шклянкі слівак з ваніллю. Ўліць 0,5 шклянкі гарачых слівак ва ўзбітыя жаўткі, а затым выліць гэтыя жаўткі ў кіпячыя сліўкі. Зняць сумесь з агню, добранька ўзбіць, высыпаць у яе тоўчаныя арэхі і зноў ўзбіць. Калі маса астыне, выкласці яе ў форму і замарозіць.
|