-120 г марозіва сметанкавага ці шакаладнага,
- 6 г арэхаў грэцкіх (ядраў),
- 3 г какава-парашка,
-10 г цукру,
-15 г слівак
Арэхі (ядро) пагрузіць у кіпячую ваду на 4-5 хвілін, ачысціць скурку, абсмажыць у смажыльнай шафе (да залацістага колеру), пасля чаго стаўчы ў ступцы. Затым злучыць тоўчаныя арэхі з цукровым пяском і какавай, усё добра расцерці, дадаць кіпячыя сліўкі, атрыманую масу старанна размяшаць і астудзіць. Пры падачы 3 шарыка марозіва пакласці ў вазачку і паліць густым шакаладна-арэхавым соусам.
|