-250 г суніцы,
-250 г маліны,
-2 шклянкі вады,
-½ шклянкі цукру.
Суніцу і маліну перабраць і прамыць халоднай вадой. Ягады працерці ў сіце. У рондаль наліць ваду і ўсыпаць туды цукар. Давесці да кіпення і астудзіць. Астуджаны сіроп і ягаднае пюрэ перамяшаць.
Атрыманую масу пераліць ў форму марожаніцы і паставіць у маразільнік. Марозіва раскласці па порцыях, упрыгожыць свежымі ягадамі і падаваць.
|