-бананы - дзве штукі.
-яйка - адна штука.
-яечны жаўток - дзве штукі.
-цукар - 100 грам
-цэдра цытрыны цёртая - адна сталовая лыжка
-ром ці каньяк - адна сталовая лыжка
-лікёр амарэтто - дзве сталовых лыжкі
-сок цытрынавы - адна сталовая лыжка
-шакалад цёрты - дзве сталовых лыжкі
-сліўкі густыя - 500 грам
Цукар змяшаем з 2 сталовымі лыжкамі вады, давядзём да кіпення і варым 1 хвіліну. Яйка і жаўткі ўзаб'ём ў пену. Не спыняючы ўзбіванне, увальём сіроп, дададзім цэдру. Паставім посуд з масай у ваду з лёдам і будзем ўзбіваць да астывання. Бананы пратром праз сіта, змяшаем з цытрынавым сокам, ромам і лікёрам. Сліўкі ўзаб'ём ва ўстойлівую пену, далей дададзім яечную масу, бананавае пюрэ, шакалад, асцярожна перамяшаем. Форму высцелем харчовай плёнкай, напоўнім прыгатаванай масай і паставім у маразільную камеру на 8 гадзін. Перад падачай выкладзем парфэ на талерку, аформім шакаладам, свежымі ці замарожанымі ягадамі.
|