- 100 г садавіны ці ягад без костачак
- 20 г цукровага пяску
- 50 г слівак ці 1/2 узбітага яечнага бялку.
Садавіну і ягады працерці, размяшаць з цукрам і пакласці ў вазачкі ці куфлі. Зверху упрыгожыць ўзбітымі сліўкамі ці бялкамі і цэлай садавінай ці ягадамі, з якіх прыгатавана працёртае пюрэ, і паставіць на холад. Пюрэ рыхтуюць з бананаў, персікаў ці абрыкосаў, трускаўкі, маліны, чарніцы, груш, яблыкаў. Яблыкі і грушы папярэдне чысцяць ад лупіны і прыпускаюць.
|