-1/2 шклянкі малака,
-1,5 ст. лыжкі молатай натуральнай кавы,
-4 жаўтка,
-1/2 шклянкі цукровага пяску,
-2,5 шклянкі слівак 35%-вай тлустасці.
Ў гарачае малако ўсыпаць молатую натуральную каву, кіпяціць 5 хвілін і даць настаяцца. Жаўткі яйкаў расцерці з цукровым пяском, развесці прыгатаваным на малацэ кававым настоем, варыць да загусцення, пасля чаго астудзіць. У астуджаную сумесь увесці ўзбітыя халодныя сліўкі і разліць па формах, у якіх парфэ замарозіць.
|