-трускаўка – 250 г
-яйка - 1 шт.
-соль - 1 дробка
-мёд (з канюшыны) - 1 ст.л.
-сліўкі (узбітыя) – 125 г
-цытрынавая меліса ці мята (для ўпрыгожвання).
Трускаўку вымыць, даць вадзе сцячы. Пюрыраваць міксерам 200 г. Адлучыць бялкі ад жаўткоў. Бялкі ўзбіць з соллю. Паступова ўліць мёд і ўзбіваць датуль, пакуль крэм не пачне блішчаць. Дадаць жаўткі, працягваць ўзбіваць, пакуль, маса не стане светла-жоўтага колеру. Форму для выпечкі выслаць фальгой. Мядова-яечны крэм і ўзбітыя сліўкі змяшаць з дзвюма трацінамі клубнічнага пюрэ. Заліць гэту масу ў форму і зачыніць фальгой. Замарожваць 3 гадзіны. Выняць гатовае парфэ з фальгі, нарэзаць невялікімі лустачкамі. Упрыгожыць кружочкамі свежай трускаўкі, лісточкамі мяты ці мелісы. Пакінутае пюрэ падаць у якасці соусу.
|