-3 дл тлустых слівак,
-4 дл ёгурта без смакавых дадаткаў,
-1-2 дл цукру,
-2 цытрыны ці 3 ст.л. какавы
Ўзбіць сліўкі, і працягваючы ўзбіваць, дадаць ёгурт. Пацерці цэдру цытрыны, выціснуць сок і засыпаць гэта ўсё цукрам. Калі рабіць шакаладнае марозіва, то змяшаць цукар з какава-парашком. Гэтыя сумесі дадаць у малочную сумесь. Замарозіць у глыбокім холадзе гадзіны на 2. Можна кожныя паўгадзіны злёгку ўзбіваць, але гэта не абавязкова. Захоўваць можна ў глыбокім холадзе да 2 месяцаў.
|