Ўзбіць 6 яечных жаўткоў, дадаць трохі вады, усыпаць муку, замясіць густое цеста, ледзь-ледзь пасаліць і ўвесці ўзбітыя бялкі.
Выкласці ў глыбокую патэльню і паставіць у слаба нагрэтую духоўку. Пасля таго як амлет спячэцца, нашмараваць яго варэннем ці мармеладам і гарачым згарнуць у трубку.
Затым разрэзаць яго накасяк, пакласці ў выглядзе кружкоў на талерку і заліць смятанавым соусам з ванілінам.
|