-2 яйкі,
-30 г смятаны,
-15 г бісквіта,
-15 г мёда,
-5 г арэхаў (ядраў),
-10 г масла сметанкавага,
-10 г малака
Бісквіт нарэзаць кубікамі (6-8 мм), дадаць да яго дробна сечаныя фісташкі, міндаль ці грэцкія арэхі, натуральны пчаліны мёд, разведзены гарачым малаком; усё акуратна перамяшаць так, каб кавалачкі бісквіта захавалі сваю форму. Яйкі змяшаць са смятанай, дадаць ледзь-ледзь солі, выліць на патэльню з маслам і, памешваючы, смажыць, пакуль маса не згусне. Пасля гэтага пакласці на яе фарш (бісквіт з арэхамі і мёдам) і паступаць далей, як апісана ў "Амлет з вяндлінай ".
|