-50-75 г мёда,
-8-10 яйкаў,
-125- 150 г смятаны,
-50-75 г бісквіта,
-50 г малака,
-25-30 г арэхаў,
-3-4 ст. лыжкі масла,
-1 ст. лыжка цукровай пудры.
Чэрствы бісквіт нарэзаць кубікамі, змяшаць са здробненымі грэцкімі арэхамі, мёдам, папярэдне разведзеным гарачым малаком. Яйкі злёгку ўзбіць ці добра перамяшаць, злучыць са смятанай, пасаліць, добра вымешаць, сумесь выліць на разагрэтую з тлушчам патэльню. Калі маса згусне, на сярэдзіну пакласці сумесь з бісквіта, арэхаў і мёда. Загарнуць амлет піражком і дасмажыць. Пры падачы пасыпаць цукровай пудрай.
|