-500 г чорнай парэчкі,
-150 г цукру,
-дробка ваніліну,
-8 яйкаў,
-8 гарбатных лыжак бульбянога крухмалу,
-4 ст. лыжкі масла,
-цукровая пудра.
Прамытыя і абсушаныя ягады засыпаць цукрам з ванілінам, у зачыненым посудзе настойваць 1 гадзіну. Адлучыць яечныя жаўткі ад бялкоў. Жаўткі расцерці з 2 ст. лыжкамі цукру.
Асобна ўзбіць бялкі, дадаўшы трохі солі. Узбітыя ў густую пену бялкі разам з прасеяным крухмалам увесці ў масу яечных жаўткоў. Усю масу падзяліць на 4 порцыі.
На разагрэтым у патэльні масле выпекчы на слабым агні амлеты, прыўздымаючы іх шырокім нажом.
Гатовыя амлеты выкладваць на талеркі, ставіць у цёплае месца і, калі ўсе амлеты будуць гатовыя, кожны вышмараваць прыгатаванай чорнай парэчкай, скласці ўдвая, пасыпаць цукровай пудрай і падаць з малаком.
|