-8 яйкаў,
-300-350 г марынаваных грыбоў,
-3 ст. лыжкі кансерваванага зялёнага гарошку,
-2 ст. лыжкі алею,
-1 цыбуліна,
-1 ст. лыжка мукі,
-1/2 шклянкі смятаны,
-1 шклянка малака,
-1 гарбатная лыжка цукру,
-соль.
Грыбы і рэпчатую цыбулю дробна насекчы і абсмажыць на алеі на працягу 10-15 хвілін. Дадаць зялёны гарошак і выгрэць з грыбамі і цыбуляй 3-5 хвілін. Яйкі расцерці з соллю і цукрам, усыпаць муку і старанна размяшаць; асцярожна памешваючы сумесь, паступова ўліць малако.
На змазаную маслам разагрэтую шырокую патэльню выліць яечна-малочную сумесь і абсмажыць яе абапал на моцным агні. Патэльню пры гэтым трэба перыядычна падтрасаць, каб маса прагравалася раўнамерна.
На абсмажаны амлет выкласці грыбнае начынне. Загарнуць амлет рулетам, злёгку прыпляскаць нажом і трохі абсмажыць. Перад падачай амлет паліць смятанай і ўпрыгожыць зелянінай.
|