-250 г шампіньёнаў,
-30 г масла ці маргарыну,
-3 яйкі,
-100 г кумпяка,
-4 ст. лыжкі мукі,
-трохі мінеральнай вады,
-зеляніна,
-соль - па густу
-спецыі - па густу.
Дробна нарэжце грыбы, патушыце ў масле са спецыямі і зелянінай. Узбіце бялкі яйкаў, а з жаўткоў, мукі і мінеральнай вады прыгатуйце вадкае цеста.
Дадайце на патэльню пабольш тлушчу, выліце туды цеста, асцярожна падмяшайце да ўсяго гэтага ўзбітыя бялкі і дробна нарэзаны кумпяк і запячыце амлет у духоўцы.
|