-500 г свежай капусты,
-1,2 шклянкі малака,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-6 яйкаў,
-100 г тварагу,
-соль.
Яйкі ўзбіць, дадаць малако, працёрты тварог, соль, усё старанна перамяшаць. На бляху пакласці роўным пластом капусту, нашаткаваную саломкай, і выліць на яе падрыхтаваную сумесь. Запякаць у духоўцы 20 - 25 хвілін. Гатовы амлет паліць маслам.
|