-300 г крапівы
-цыбуля рэпчатая 1 цыбуліна
-яйкі 2 шт
-соль,
-зеляніна і спецыі
-20 г алею
Апарыць крапіву кіпенем, здрабніць, затым патушыць нарэзаную паўколамі рэпчатую цыбулю, высыпаць туды ж крапіву, заліць узбітымі яйкамі, запекчы, пасыпаць зелянінай. Можна падаваць са смятанай. Дарэчы, такі амлет медыкі раяць рыхтаваць на сняданак цяжарным жанчынам і маці, якія кормяць. Яго ўжыванне падвышае вылучэнне малака.
|