-100 г марской капусты,
-2 яйкі,
-100 мл малака,
-1 гарбатная лыжка сметанкавага масла,
-1 памідор,
-зеляніна,
-соль.
Адвараную ці кансерваваную марскую капусту нашаткаваць і выгрэць, на патэльні з маслам, заліць яйкамі, узбітымі з малаком і зелянінай. Запекчы ў духоўцы ці падсмажыць на пліце. Гатовы амлет згарнуць трубачкай і падаць з памідорамі.
|