-500 г мяса,
-6 яйкаў,
-150 г зялёнай цыбулі,
-60 г сметанкавага масла,
-180 мл малака,
-мука,
- соль.
Ялавічыну 2 разы прапусціць праз мясасечку з частай рашоткай. Яйкі ўзбіць, дадаць дробна нашаткаваную зялёную цыбулю, соль, муку, малако і злучыць з мясным фаршам.
На распаленую патэльню з тлушчам выліць атрыманую масу, пасля загусцення паставіць у духоўку і давесці да гатовасці. На гарнір падаць прыпушчаны рыс ці бульбу "фры" і ўпрыгожыць зелянінай.
|