-2 яйкі,
-20 г хлеба пшанічнага,
-10 г арэхаў (ядраў),
-15 г мёда,
-15 г масла сметанкавага,
-30 г слівак
Мякіш пшанічнага чэрствага хлеба працерці праз рэшата ці друшляк і, памешваючы, злёгку падсмажыць на патэльні са сметанкавым маслам разам з дробна сечанымі грэцкімі арэхамі, затым дадаць натуральны пчаліны мёд і пракіпяціць.
Яйкі старанна змяшаць са сліўкамі ці свежай (не кіслай) смятанай, далучыць да сумесі хлебныя дробкі з мёдам і арэхамі, размяшаць і неадкладна выліць масу на гарачую патэльню са сметанкавым маслам.
Смажыць, як "Амлет натуральны ". Гатовы амлет перакласці з патэльні на авальную талерку і падаць у гарачым выглядзе.
Вакол амлету на талерку можна пакласці долькі яблыкаў, груш, персікаў ці палоўкі абрыкосаў, звараных у слабым, як для ўзвара, цукровым сіропе, ці кансерваваную садавіну.
|