-2 яйкі,
-1 невялікі памідор,
-50 мл нетлустага малака,
-зеляніна пятрушкі і цыбулі,
-25 г маргарыну ці масла,
-соль.
Памідоры вымыйце, абсушыце, нарэжце лустачкамі. Злёгку пасаліце. Яйка пасаліце і ўзбіце з малаком. Памідоры злёгку абсмажце на масле абапал, заліце малочна-яечнай сумессю. Накрыйце вечкам, зменшыце агонь. Праз 1-1,5 хвіліны выключыце. Дайце пастаяць 3-5 хвілін. Выкладзіце на талерку, пасыпце дробна насечанай зелянінай.
|