-4 яйкі,
-100 г нетлустай грудзінкі,
-50 г слівак,
-1 ст. лыжка мукі,
-2 сярэдніх моцных памідора,
-зеляніна пятрушкі,
-дробка молатага насення каляндры,
-соль,
-перац.
Лустачкі вэнджанай грудзінкі абсмажыць абапал і пасыпаць каляндрай, затым на гэтым жа тлушчы абсмажыць кружочкі памідораў. Узбіць міксерам яйка з мукой і сліўкамі, пасаліць, паперчыць і хутка выліць сумесь у патэльню на памідоры і грудзінку. Пасля гэтага пакінуць шчыльна накрытую вечкам патэльню на вельмі маленькім агні. Праз 5 хвілін амлет будзе гатовы. Падаць з зелянінай пятрушкі.
|