-1 шклянка малака,
-300 г мукі,
-4 яйкі,
-дробка солі,
-2 кг вішні,
-цукар,
-тлушч.
Муку размяшаць з малаком, убіць у гэту масу яйка, дадаць соль і замясіць цеста (негустое, як смятану). Палову атрыманага цеста выліць на разагрэтую і змазаную маслам патэльню, зверху пакласці пласт вішні, вызвалены ад костачак і пасыпаны цукрам, і заліць ягады цестам. Запякаць у духоўцы 40 хвілін пры ўмеранай тэмпературы. Зняць з агню, разрэзаць на часткі і пасыпаць цукрам.
|