-2 яйкі;
-1 сталовая лыжка цукру;
-1 шклянка мукі;
-125 мл малака;
-1 сталовая лыжка сметанкавага масла;
-1 гарбатная лыжка дробных разынак;
-0.5 гарбатнай лыжкі карыцы;
-трохі цукровай пудры.
Малако, яйкі, цукар і муку асцярожна і старанна перамяшаць. На патэльні растапіць масла і асцярожна выліць на яе падрыхтаваную масу. Калі ніз амлету падсмажыцца, дадаць разынкі і карыцу.
Пасля гэтага асцярожна перавярнуць амлет на другі бок. З дапамогай двух відэльцаў парваць амлет на кавалачкі.
Падсмажыць так, каб утварылася хрумсткая скарыначка. Пасыпаць цукровай пудрай і зараз жа падаваць.
|