Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Экзатычная кухня

    СЛІМАКІ А-ЛЯ СЮСАРЭЛО

    -10 тузінаў слімакоў,

    -1 шклянка воцату,

    -буйная соль.

    Адвар:

    -1 морква,

    -1 цыбуліна,

    -1 цыбуліна-парэя,

    -перац,

    -лаўровы ліст,

    -цім’ян,

    -соль.

    Падліўка:

    - 4 памідора,

    -4 ст. лыжкі аліўкавага алею,

    -1 цыбуліна,

    -1 долька часныку,

    -мука,

    -соль,

    -перац.

     

    Абсыпце слімакі буйнай соллю, паліце воцатам. Вымочвайце 2 гадзіны, затым прамыйце ў некалькіх водах. Пакладзіце іх у вялікую патэльню з кіпячай вадой, бланшыруйце 5 хвілін. Выміце, дайце вадзе сцячы. Прыгатуйце адвар: пагатуйце вымытую і нарэзаную гародніну ў 2 літрах вады, дадайце смакавую заправу, пасаліце, паперчыце. Праз 10 хвілін пакладзіце туды слімакі і варыце 2 гадзіны (так, каб яны лёгка вымаліся з ракавін). Прыгатуйце падліўку: наліце аліўкавы алей у вялікую патэльню. Ачысціце цыбулю, нарэжце і пакладзіце ў патэльню, пасыпце сталовай лыжкай мукі. Змяшайце. Дадайце вычышчаныя ад скуркі і нарэзаныя памідоры, вычышчаны часнык. Пасаліце, паперчыце. Пакладзеце туды слімакоў, дадайце 1 шклянку адвара. Варыце на павольным агні 20 хвілін і падавайце на стол. Каб было лягчэй выняць слімакоў, дно ракавіны прабіце і, дунуўшы з другога боку, дастаньце слімака. Гэта і азначае – сюсарэла.

    Катэгорыя: Экзатычная кухня | Дабавіў: wawkalaki (07.07.2014)
    Праглядаў: 257 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar