-1 чарапаха,
-1 морква,
-1 cт. лыжка бульбянога крухмалу,
-кавалачак масла,
-дробка цукру,
-цытрына,
-соль
Вычысціўшы панцыр, варыць чарапаху 30 хвілін. Пасля гэтага выняць мяса і парэзаць яго на дробныя кавалачкі. Асобна сварыць моркву з соллю, цукрам і маслам. У звараны маркоўны суп дадаць мяса чарапахі і працадзіць булён, у якім варылася чарапаха. У атрыманы суп дадаць бульбяны крухмал і закіпяціць, увесь час памешваючы. Соль па густу. Пры жаданні суп можна заправіць цытрынавым сокам.
|