-600 г яблыкаў,
-150 г брусніцы,
-150 г цукру
Для сіропу:
-150 г брусніцы,
-100 г цукру,
-250 г вады
Яблыкі вымыць і выразаць сярэдзіну. Брусніцу перабраць, прамыць, перасыпаць цукрам і запоўніць ёю паглыбленні ў яблыках. Яблыкі запекчы ў духоўцы, папярэдне паклаўшы ў сатэйнік і заліўшы невялікай колькасцю вады. Сварыць сіроп на адвары з яблычных асяродкаў і размятай брусніцы і заліць ім гатовыя яблыкі.
|