-250 г дыні,
-250 г персікаў,
-250 г фейхоа,
-350 г цукру,
-3,5 ст. лыжкі распушчанага жэлаціну,
-кавалачак лупіны апельсіна,
-2 гваздзічкі.
Дыню разрэзаць напалову, ачысціць ад семечак, выняць мякаць. Персікі бланшаваць, зняць скурку і нарэзаць тонкімі палоскамі. Фейхою нарэзаць лустачкамі. Садавіну змяшаць з цукрам і жэлацінам, накрыць вечкам і паставіць на ноч у халоднае месца. Гваздзічкі ўторкнуць у лупіну апельсіна, лупіну пакласці ў садавіну і, памешваючы, давесці да кіпення. Кіпяціць на працягу 3 хвілін. Выняць лупіну апельсіна з гваздзікай. Астудзіць.
|