-250 г лангуста ці курынага мяса,
- 6 ст. лыжак алею,
-5 ст. лыжак мукі,
-1 ст. лыжка дробна насечанай рэпчатай цыбулі,
-0,25 л малака,
-перац,
-соль,
-мушкатавы арэх,
-50 г вяндліны,
-2 яйкі,
-паніровачныя сухары,
-масла для абсмажвання клёцак
Цыбулю злёгку абсмажыць у добра разагрэтым алеі, дадаць вяндліну, затым муку і малако, бесперапынна памешваючы падліўку, каб у соусе не атрымаліся камячкі. Мяса лангуста дробна пасекчы і дадаць у рондаль. Тушыць на вельмі слабым агні, заправіць соллю, мушкатавым арэхам і перцам. Затым даць масе астыць, сфармаваць з яе невялікія шарыкі, абкачаць іх у яйку і сухарах і засмажыць у кіпячым масле да утварэння карычневай хрумсткай скарыначкі.
|