-2 кг крэветак,
-1 галоўка часныку,
-1 буйны памідор,
-1 струк вострага перцу,
-1/4 г. лыжкі кмена,
-1/4 г. лыжкі молатага чорнага перцу,
-3 cт. лыжкі алею,
-1 г. лыжка молатага салодкага чырвонага перцу,
-соль,
-1/2 л вады
Растаўчы разам часнык, соль, струк вострага перцу, чорны перац, кмен. Ачысціць ад скуркі памідораў і дробна нарэзаць. Пакласці ўсё ў разагрэты алей і абсмажваць 5 хвілін. Наліць ваду, дадаць прамытыя крэветкі і молаты чырвоны перац. Тушыць на слабым агні 30 хвілін.
|