-4 курыныя грудкі,
-1 слоічак кансерваваных ананасаў,
-1 cт. лыжка заправы кары,
-1 ст. лыжка цытрынавага соку,
-1 cт. лыжка алею
Кончыкам нажа зрабіць гарызантальны надрэз там, дзе курыная грудка патаўсцей, каб атрымалася кішэнь. У кубку змяшаць здробненыя ананасы, кары і цытрынавы сок. Палову гэтай сумесі трэба адкласці, каб падаць да гатовай стравы. У пакінутую сумесь ўліць алей. Пакласці па адной гарбатнай лыжцы сумесі ў кішэнь кожнай грудкі. Астатняй сумессю абшмараваць грудкі зверху. Запякаць у духоўцы пры сярэдняй тэмпературы, паварочваючы час ад часу, да утварэння лёгкай румянай скарыначкі. Раскласці грудкі на талерцы, упрыгожыць долькамі цытрыны.
|