-1 кг мідый у панцыры,
-1 шклянка белага сухога віна,
-1 шклянка аліўкавага масла,
-2 долькі часныку,
-востры перац,
-пучок пятрушкі,
-100 г вады
Разагрэць патэльню, часнык дробна пасекчы. На патэльню выліць алей і злёгку абсмажыць часнык і востры перац. Затым дадаць мідыі і праз 3-5 хвілін, як мідыі адкрыюцца, ўліць віно, ваду і дадаць пятрушку. Зачыніць вечкам і тушыць 15 хвілін пры мінімальнай тэмпературы. Падаваць з лустачкамі цытрыны і спагецці.
|