-1 кг салеры,
-1/2 салодкіх яблыкаў,
-200 грам таматавага соку.
Кілаграм салеры нарэзаць лустачкамі і адціснуць сок у сокавыціскалцы. Паўкіло кісла-салодкіх яблыкаў нарэзаць чвэртачкамі, выдаліўшы асяродкі, і таксама адціснуць сок.
Злучыць гэтыя два сокі і ўліць у іх шклянку таматавага соку. Заправіць па густу соллю і цукрам, хутка астудзіць ці падаваць з кавалачкамі харчовага лёду.
У напой можна дадаць насечаную зеляніну пятрушкі.
|