-2 шклянкі крэветак,
-2 cт. лыжкі масла,
-2 cт. лыжкі мукі,
-1/2 шклянкі сталовага віна ці апельсінавага соку,
-1/2 шклянкі малака,
-лупіна цытрыны,
-соль,
-перац,
-сушоная шалупіна мушкатавага арэха,
-2 яйкі
Крэветкі вымыць і абсушыць. Разагрэць масла на патэльні, пакласці ў яго крэветкі. Размяшаць з мукой. Дадаць малако, добра размяшаць і трымаць на агні, пакуль не з'явяцца бурбалкі. Дадаць віно ці апельсінавы сок, трохі цытрынавай лупіны, соль і перац па густу і пасыпаць шалупінай мушкатавага арэха. Размяшаць з узбітымі яйкамі і выпякаць 20 хвілін.
|