-500 г пікшы ці іншай рыбы па густу,
-100 мл ананасавага соку,
-1 ананас,
-3 cт. лыжкі алею,
-2 cт. лыжкі кары,
-100 мл рыбнага булёна,
-120 мл тлустых слівак,
-соль,
-чорны молаты перац,
-1 г. лыжка крухмалу,
-100 г крабаў,
-цукар
Ананас ачысціць, разрэзаць на 8 частак і нарэзаць кавалачкамі. Кавалачкі ананаса патушыць у алеі, пасыпаць кары і працягваць тушыць на маленькім агні. Затым варыць у рыбным булёне са сліўкамі на маленькім агні 5 хвілін. Паляндвіцу пікшы апусціць на некалькі хвілін у ананасавы сок. Затым дастаць з соку, папрамакаць сурвэткай, нарэзаць невялікімі кавалачкамі, пасаліць і паперчыць. Крухмал размяшаць у ананасавым соку, выліць у булён і, памешваючы, давесці да кіпення. Рыбу і крабы пакласці ў соус, зачыніць вечкам і тушыць 5-6 хвілін. Заправіць соллю, чорным молатым перцам і дробкай цукру. Падаваць з рысам.
|