-палова курыцы,
-3 вараных яйкі,
-1 пучок зялёнай салаты,
-ледзь больш паловы шклянкі парэзаных грэцкіх арэхаў,
-сок паловы цытрыны,
-жменя сухароў з чорнага хлеба,
-250 г маянэза.
Курыцу адварыць, адлучыць мяса ад костак і дробна парэзаць. Яйкі таксама здрабніць, салату парэзаць саломкай. Дадаць грэцкія арэхі, сок цытрыны і маянэз. Сухарыкі пакласці перад падачай на стол, каб яны не вельмі паразмакалі.
|