(Алу нарь’ял райта)
-6 сярэдніх бульбін,
-1 3/4 кубка (425 мл) ёгурта,
-1 1/2 г.л. солі,
-1 1/2 кубка (100 г) нацёртага какосавага арэха,
-1 ст.л. топленага масла,
-1 г.л. насення гарчыцы,
-1 струк свежага вострага перцу, дробна нарэзанага,
-2 цвёрдых спелых памідора, вымытых і нарэзаных кожны на 8 долек,
-1 ст.л. нацёртага свежага імбіра (па жаданні),
-некалькі галінак пятрушкі
Адварыце бульбу "ў мундзіры". Ачысціце, нарэжце на кубікі, пакладзіце ў міску і астудзіце. Змяшайце ёгурт, соль і нацёрты какосавы арэх. Нагрэйце гі у маленькай патэльні, кіньце туды насенне гарчыцы. Адразу ж накрыйце вечкам, каб насенне не выскоквала на пліту. Калі яно перастане трашчаць, дадайце імбір і перац. Памешвайце некалькі секунд. Выліце атрыманую сумесь у міску з ёгуртам, кіньце туды ж бульбу, перамяшайце і асцярожна патрасіце, каб бульба раўнамерна пакрылася пластом ёгурта і рэзкіх затавак. Падавайце астуджанай, упрыгожыўшы пятрушкай і долькамі памідораў. Гэта салата з варанай бульбы, нацёртага какосавага арэха і запраўленая рэзкімі затаўкамі і ёгуртам, добра спалучаецца з любой стравай і вельмі простая ў падрыхтоўцы
|