-500 г морквы,
-2 апельсіна,
-дробка солі,
-1 ст. лыжка вады флёрдаранж,
-1 ст. лыжка цукровай пудры,
-цытрына
Ачысціць моркву, разрэзаць па даўжыні і выдаліць асяродак. Памыць моркву і даць сцячы вадзе. Змяшаць соль, ваду флёрдаранж, цукровую пудру і сок цытрыны. Нацерці ў гэты сок моркву. Добра ўсё перамяшаць. Дадаць вычышчаныя і нарэзаныя лустачкі апельсіна. Падаваць салату моцна астуджанай.
|