-400 г варанай ялавічыны,
-2 вялікіх грэйпфрута,
-400 г струкавай фасолі (кансерваванай ці марожанай),
-1 сярэдняя цыбуліна,
-1 невялікі качан салаты
Для заправы:
- 4 ст. лыжкі алею,
-2 ст. лыжкі віннага ці яблычнага воцату,
-1 дробка цукру,
-соль,
-перац
Нарэзаць ялавічыну невялікімі кубікамі, ачысціць грэйпфруты і падзяліць на долькі. Пакласці ў глыбокую міску і дадаць нарэзаную кружочкамі цыбулю і адцэджаную фасоль, нарэзаную на кавалачкі даўжынёй 2-3 см. Прыгатаваць прыправу з усіх пералічаных прадуктаў, заліць салату і злёгку страсянуць яе. Накрыць вечкам і паставіць у халадзільнік на 30 хвілін. Пакласці ў глыбокую салатніцу прамытыя і прасушаныя салатныя лісці. Зверху пакласці астуджаную салату і трошкі пасыпаць свежазмеленым перцам.
|