-2 яблыка,
-150 г сыра,
-1 г. лыжка гарчыцы,
-2-3 ст. лыжкі маянэза,
-2-3 грэцкага арэха,
-цукар па густу,
-соль.
Яблыкі ачысціць ад лупіны, выдаліць асяродак з насеннем, нарэзаць лустачкамі. Дадаць папярэдне нарэзаны тонкімі лустачкамі сыр і трохі падсмажаныя здробненыя ядры грэцкіх арэхаў. Усё перамяшаць. Маянэз старанна перамяшаць з гарчыцай, цукровым пяском і соллю. Гэтай сумессю заліць падрыхтаваныя яблыкі з сырам. Упрыгожыць пятрушкай.
|