-5 мандарынаў,
-2 яблыка,
-2 струка салодкага перцу,
-100 г шампіньёнаў,
- 200 г сыра,
-200 мл ёгурта,
-2 ст. лыжкі цытрынавага соку,
-1 г. лыжка гарчыцы,
-1 г. лыжка мёда
Яблыкі вымыць, разрэзаць на палоўкі, выдаліць асяродак, ачысціць ад лупіны і нарэзаць невялікімі кубікамі. Шампіньёны вымыць, ачысціць і, разрэзаўшы на невялікія кавалачкі, адварыць да поўнай гатовасці. Струкі салодкага перцу вымыць, ачысціць ад асяродку і нарэзаць кольцамі. Мандарыны вымыць, ачысціць ад лупіны і падзяліць на долькі. Сыр нарэзаць невялікімі кубікамі. Пакласці у салатніцу парэзаныя яблыкі, перац, мандарыны, сыр і адвараныя шампіньёны. Прыгатаваць соус. Для гэтага старанна перамяшаць ёгурт, гарчыцу, цытрынавы сок і мёд. Гатовы соус заліць у салатніцу і акуратна перамяшаць усе змешчаныя там інгрэдыенты. Перад падачай да стала пакласці горкай і ўпрыгожыць долькамі мандарынаў.
|