-6 мандарынаў,
-150 г крэветак,
-1 яблыка,
-100 г салеры.
-4 cт. лыжкі маянэза,
-палова цытрыны,
-зялёная салата,
-зеляніна пятрушкі,
-воцат,
-соль
Крэветкі адварыць у падсоленай вадзе з воцатам і ачысціць. Мандарыны вымыць і ачысціць ад лупіны. З 2 вычышчаных мандарынаў выціснуць сок і, змяшаўшы яго з маянэзам, прыгатаваць соус. Пакінутыя мандарыны падзяліць на долькі, а затым ачысціць долькі ад плёнкі. Яблыка разрэзаць напалову, выдаліць асяродак, ачысціць палоўкі ад лупіны і нарэзаць долькамі. Салеру дробна нашаткаваць. Лісце зялёнай салаты вымыць і выслаць імі дно салатніцы. На лісце зялёнай салаты пакласці вычышчаныя ад плёнкі долькі мандарынаў, мяса крэветак, долькі яблыка, салеру і акуратна перамяшаць. Перад падачай да стала паліць салату прыгатаваным соусам, упрыгожыць нарэзанай паўколамі цытрынай і зелянінай пятрушкі.
|