-150-200 г вараных мідый,
-1 шклянка рысу,
-2 морквы,
-1/4 кораня пятрушкі,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-2 ст. лыжкі маргарыну,
-соль,
-1/2 г. лыжкі дробна нарэзанай зеляніны пятрушкі ці кропу,
-5-6 гарошын чорнага перцу.
Мідыі адварыць і нарэзаць тонкімі лустачкамі. У кіпячы булён з мідый пакласці прамыты ў цёплай вадзе рыс. Карэнні і цыбулю нарэзаць кубікамі, пасераваць на масле і дадаць у булён за 15-20 хвілін да канчатка варкі. Адначасова з карэннямі пакласці мідыі, соль, чорны перац. Пры падачы на стол пасыпаць суп дробна нарэзанай зелянінай.
|