-250 г крэветак,
-1 памідор,
-2 зубчыка часныку,
-2-3 лаўровых ліста,
-галінка кропу,
-1 цыбуліна,
-2 ст. лыжкі алею,
-2 ст. лыжкі рысу,
-1 ст. лыжка таматавай пасты,
-пучок кінзы,
-дробка чорнага молатага перцу,
-соль.
Крэветкі ачысціць, пакласці іх у чыгунок (ці рондаль). Дадаць нарэзаны долькамі памідор, часнык, лаўровы ліст і кроп, 1 л вады і паставіць на агонь. Абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю у алеі і пакласці ў суп. Дадаць таматавую пасту, папярэдне разведзеную 2 сталовымі лыжкамі адвара, затым рыс і дробна нарэзаную кінзу. Пасаліць, паперчыць і варыць. Калі трэба, дадаць гарачую ваду (у залежнасці ад колькасці порцый).
|