-вымя ці сэрца – 500 г
-тамат-пюрэ - 1 ст.л.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-тлушч - 1 ст.л.
-мука - 1 ст.л.
Сэрца ці вымя абмыць, нарэзаць кубікамі вагай у 30-40 г
і зноў прамыць пасыпаць перцам, соллю
і абсмажыць на патэльні з разагрэтым тлушчам
і дробна нарэзанай цыбуляй.
Пасля гэтага абсыпаць мукой і смажыць яшчэ некалькі хвілін.
Абсмажаныя кавалачкі скласці ў рондаль, заліць гарачай вадой так,
каб мяса было пакрыта вадой, пакласці тамат-пюрэ, лаўровы ліст,
накрыць рондаль вечкам і тушыць на слабым агні 1-11/2 гадзіны.
На гарнір падаецца смажаная ці адвараная бульба.
|