-200 г ялавічных нырак,
-200 г свініны (мякаць),
-150 г мазгоў,
-1 бульбіна,
-2 ст. лыжкі тлушчу,
-1- 2 цыбуліны,
-1 ст. лыжка воцату,
-2-3 ст. лыжкі сухароў,
-соль,
-перац.
Выдаліць з нырак тлушч і плеўкі, вымыць, заліць халоднай вадой.
Калі вада закіпіць, зліць яе, зноў вымыць ныркі,
яшчэ раз заліць свежай вадой, зварыць.
Мазгі прамыць, ачысціць ад плеўкі, апусціць у падсоленую ваду
з воцатам, якая кіпіць, варыць 4-5 хвілін.
Свініну разам з падрыхтаванымі ныркамі і мазгамі,
а таксама цыбуляй прапусціць праз мясарубку,
дадаць надраную на тарцы бульбу, соль, перац, перамяшаць.
З атрыманай масы сфармаваць катлеты,
укачаць іх у паніровачныя сухары і абсмажыць з абодвух бакоў.
|