Мазгі з дзвюх цялячых галоў адварыць і працерці праз сіта,
усыпаць 2 лыжкі сухароў, дадаць трохі солі і чорнага перцу.
На патэльні абсмажыць нарэзаную цыбулю,
дадаць зеляніну пятрушкі, 2 жаўтка, 1 яйка
і ўсё перамяшаць.
З фаршу сфармаваць катлеты, памачыць іх у яйка,
абкачаць у сухарах і смажыць на сметанкавым масле.
|