-вымя (адваранае) – 300 г
-скумбрыя (паляндвіца) - 1.5 кг
-белы хлеб – 150 г
-яйка - 3 шт.
-малако - 1 шклянка
-часнык - па густу
-перац - па густу
-соль - па густу
- цыбуля рэпчатая - 2-3 шт.
-масла - па густу.
Вымя, рыбу, цыбулю, намочаны ў вадзе ці ў малацэ хлеб двойчы прапусціць праз мясасечку. Дадаць сырыя яйкі, малако, цёрты часнык, перац, соль, добра вымешаць фарш, намачыць рукі вадой і, сфармаваўшы катлеты, абсмажыць іх на патэльні ў алеі.
|