-800 г вымя,
-1,5 л булёна,
-2 ст. л. мукі,
-2 ст. л. смальца,
-2 морквы,
-1 корань пятрушкі,
-2 цыбуліны,
-6 бульбін,
-2 ст. л. тамат-пасты,
-200 г смятаны,
-перац - па густу
-соль - па густу.
Вымачанае вымя разрэзаць на невялікія не вельмі тонкія кавалачкі,
пасаліць, паперчыць, абкачаць у муце і падсмажыць на шмальцы.
Пакласці ў рондаль, дадаць нарэзаныя падсмажаныя моркву,
цыбулю, пятрушку, буйна нарэзаную бульбу, перац,
заліць булёнам, накрыць рондаль вечкам і тушыць.
Да канца тушэння дадаць смятану, тамат-пасту і пасаліць.
|